Амэрыканскі прававы цэнтар у Мінску - гэта афіцыйнае прадстаўніцтва адваката Юрася Зянковіча ў Беларусі.
Яго фірма аказвае паслугі на беларускім і амэрыканскім рынках ў галіне іміграцыйнага, падатковага і карпаратыўнага права ЗША.

АДВАКАТ ЮРАСЬ ЗЯНКОВІЧ
Юрась Зянковіч (Youry Ziankovich) — амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня, ліцэнзія на адвакацкія паслугі выдадзена ў штаце Нью-Ёрк (ЗША).
ІМІГРАЦЫЙНАЕ ПРАВА
Другі тып паслугаў, якія мы аказваем - гэта іміграцыйнае права. Наш цэнтар - адзіная фірма ў Беларусі, якая мае законнае права прадстаўляць сваіх кліентаў перад уладамі ЗША, уключаючы, калі трэба, суправаджэньне нашых кліентаў адвакатам пад час інтэрвію ў Амбасадзе ЗША. Кіраўнік нашага цэнтру, Юрась Зянковіч, мае амэрыканскую ліцэнзію адваката, што азначае, што ён мае поўнае права весьці справы сваіх кліентаў перад Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША, у консульствах ЗША, у Іміграцыйнай Службе ЗША, а таксама ў амэрыканскіх судах, у тым ліку ў Іміграцыйным Судзе і Камісіі па разглядзе іміграцыйных апэляцыяў.
Паслугі нашага цэнтра - гэта якасьць, законнасьць і кампэтэнтнасьць у галіне амэрыканскага права. Мы адказваем перад вамі юрыдычна за кожную параду, якую мы прадстаўляем. І мы зьяўляемся экспэртамі ў тым, што мы робім.

ЮРЫСТ СЯРГЕЙ ЛУКАНІН
Афіцыйны прадстаўнік Юрася Зянковіча ў Беларусі – кіраўнік офіса Амэрыканскага прававога
цэнтра Сяргей Луканін, чалец Амэрыканскай асацыяцыі адвакатаў (American Bar Association,
Member Number 03134413).